Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 16 человек

Група з беларускай мовай выхавання

Дата: 15 марта в 08:55, Обновлено 17 октября в 13:46

      З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх у 2018/2019 нав.г. на базе нашай установы адукацыі сфарміравана малодшая група (2-3 г.ж.), у якой сёння – 14 выхаванцаў.

    Адукацыйны працесс арганізаваны на беларускай мове згодна з нарматыўнымі прававымі актамі ў сферы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ў разнастайных відах дзіцячай дзейнасці (зносіны, прадметная, гульнявая і інш.). Выключэнне складаюць гадзіны, вызначаныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці  “Развитие речи и культура речевого общения” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

     Навучанне, выхаванне і развіццё выхаванцаў у названай групе ажыццяўляецца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, якія  дапушчаны ў якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

        Аддзел па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілева даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў) таксама плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў  групу з беларускай мовай выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 79 г.Магілёва» (бульвар Непакораных, 87).

       Па пытаннях выхавання дзяцей у гэтай групе трэба звяртацца па тэлефонах: 427154, 427155 («Яслі-сад № 79 г.Магілёва»), а таксама па тэлефоне: 424017 (аддзел па адукацыі адміністрацыі Кастрычнічкага раёна г. Магілёва).

gdfgdfgdfgdfgdfgdfgdfg

Дата: 15 марта в 08:55, Обновлено 11 июня в 10:13
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.